уце́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уцешыць.
уце́шна,
1. Прысл. да уцешны.
2. безас. у знач. вык. Радасна, прыемна. Я не ведаю, чаму мне так уцешна, Як зазвоніць восень меддзю па лістах. Васілёк.
уце́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан уцешнага. Млосную ўцешнасць парушае Варанецкі, які прыйшоў паглядзець, як ідзе сіласаванне. Дуброўскі.
уце́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны. Залятала ў душу Андрэя так патрэбная цяпер уцешная мелодыя. Пестрак. Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася. Васілевіч.
уце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Перастаць гараваць, супакоіцца. Сэрца Лёнькі крыху ўцешылася.., бо.. [сабака] з’явіўся ў той момант, калі ён, пакрыўджаны Целякоўскім, збіраўся ў прочкі. Грамовіч. // Знайсці ў кім‑, чым‑н. для сябе ўцеху, задавальненне; абрадавацца. Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. Бялевіч. Вестка аб тым, што прыйшоў новы старшыня з рабочых, з завода, мігам абляцела ўсе камунарскія кватэры і прымусіла занепакоіцца адных і ўцешыцца другіх. Барашка.
уце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму‑н. гора, пакуты. Марыя падалася бліжэй да Веры, паб уцешыць яе, не дапусціць да слёз, хоць самой цяжка было не заплакаць. Кулакоўскі. // Перадаваць, абрадаваць чым‑н. Вера выцерла хустачкай вочы і пачала чытаць: — «Дарагія дзеткі, Верачка і Максім! Нас вельмі ўцешыла ваша пісьмо, дзе вы паведамляеце, што ўзялі шлюб». Машара.
уцёкі, ‑аў; адз. няма.
1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду... «Полымя».
2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя. Паслядовіч. Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных. Новікаў.
уцёклы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Які ўцёк, збег адкуль‑н., беглы. [Выхвалінскі:] «... У чацвер прыйдзе да вас жанчына, хустка на галаве белая, за спінаю кайстра, завуць яе Насця, а прозвішча Бойка і будзе яна быццам пытацца пра ўцёклую карову»... Краўчанка.
уцёмную, прысл.
Разм. У гульні ў карты — не паглядзеўшы сваіх карт. Гуляць уцёмную. // перан. Не ведаючы сутнасці справы, наўгад. Дзейнічаць уцёмную.