Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уру́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да урубіць.

урубмашы́на, ‑ы, ж.

Спец. Урубавая машына.

урубмашыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы па ўрубавай машыне.

уругва́ец,

гл. уругвайцы.

уругва́йка,

гл. уругвайцы.

уругва́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Уругвая, уругвайцаў, які належыць, уласцівы ім.

уругва́йцы, ‑аў; адз. уругваец, ‑вайца, м.; уругвайка, ‑і, ДМ ‑вайцы; мн. уругвайкі, ‑ваек; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Уругвая.

уру́к, ‑у, м., зб.

Высушаныя з костачкамі дробныя абрыкосы.

[Цюрк. ürük.]

уру́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да уруку. // Прыгатаваны з уруку. Урукавы кампот.

урукапа́шную, прысл.

Змагаючыся з праціўнікам ручной зброяй, рукамі. Гвардзейцы другой роты, на якую была накіравана нямецкая атака, прапусцілі ўсіх у сваё размяшчэнне, далі жанчынам магчымасць разбегчыся і толькі пасля гэтага кінуліся ўрукапашную. «Маладосць». З мядзведзем тады біліся ўрукапашную: камень пад рукою — дык каменем, дубіна — дык дубінаю, рагаціна — дык рагацінаю. Лупсякоў.