Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паабве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абвешаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабвешваць сцены карцінамі.

паабвіва́цца, ‑аецца; зак.

Абвіцца — пра многае, многіх. Ліяны паабвіваліся вакол дрэў.

паабвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абвіць усё, многае. Хмель паабвіваў ганкі.

паабвінава́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абвінаваціць усіх, многіх.

паабвіса́ць, ‑ае; зак.

Абвіснуць — пра ўсё, многае. Галіны бярозы паабвісалі.

паабво́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абвесці чым‑н. усё, многае. Паабводжваць малюнкі рамкамі. Паабводжваць крэпасць равамі.

паабво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Тое, што і паабводжваць. Лесаахоўнай паласой У часе паабводзь палі, Каб там і яблыні цвілі. Лужанін.

паабво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абараць усё, многае. Паабворваць усе палеткі.

паабвы́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. паабвыкся, ‑выклася; зак.

Разм. Прывыкнуць паступова да каго‑, чаго‑н., дзе‑н. Людзі трохі паабвыкліся, асмялелі. Сачанка.

паабвя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абвязацца — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты паабвязваліся хусткамі.