Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Памянш.-ласк. да мыш.

•••

Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.

Кошкі-мышкі гл. кошка.

мышкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мышкаваць.

мышкава́ць, ‑куе; незак.

Лавіць мышэй (пераважна аб лісіцы). Лісіцы мышкуюць у палях.

мышле́нне,

гл. мысленне.

мышо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы; Р мн. ‑шовак; ж.

Млекакормячае атрада грызуноў, якое сустракаецца ў субтрапічных паясах Еўразіі і ў СССР.

мы́шца, ‑ы, ж.

Тканка жывога арганізма, здольная скарачацца і забяспечваць функцыю руху частак цела; мускул.

мы́шчалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышцаў або ўваходзіць у склад сучлянення.

мы́шчалкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мышчалкі.

мышы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара. // Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі. Бядуля.

2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала. Лупсякоў.

мыш’я́к, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цвёрдае ядавітае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў.

2. Прэпарат з такога рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы.