Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мы́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць мылкага.

мы́лкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка распускаецца ў вадзе, дае многа пены. Мылкае мыла. // Які добра распускае ў сабе мыла; у склад якога ўваходзіць многа мыла. Мылкая вада.

мы́льнік, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых, у карэннях якой знаходзіцца сапанін.

мы́льніца, ‑ы, ж.

Каробачка ці спецыяльны сподак для мыла. Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.

мы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мыла (у 1 знач.), уласцівы яму. // У склад якога ўваходзіць мыла. Мыльны парашок. // Які ўтвараецца з распушчанага ў вадзе мыла. Мыльная пена.

2. Нацёрты мылам (у 1 знач.); намылены.

мыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Абл. Рабіць памылкі, памыляцца. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Колас.

мыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Варушыць губамі. [Суддзя] надзімаўся, як індык, нешта хацеў сказаць, але ў разгубленасці толькі мыляў губамі. Лынькоў.