Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жыро́, нескл., н.

Перадатачны надпіс па вэксалі, чэку і пад.

[Іт. giro.]

жыро́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Палітычная групоўка ў перыяд французскай буржуазнай рэвалюцыі 18 ст., якая выражала інтарэсы буйной буржуазіі і перайшла на бок контррэвалюцыі. // перан. Пра буржуазную партыю, схільную да здзелкі з контррэвалюцыяй.

жыро́ўка 1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Тое, што і жыраванне. [Бабёр] вынырнуў з хаткі, паплаваў некаторы час каля жылля.. і цяпер паплыў у канал на начную жыроўку. В. Вольскі.

жыро́ўка 2, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Тое, што і жыразагад.