Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жылкава́нне, ‑я, н.

Размяшчэнне жылак у лісці раслін і крылах насякомых. Жылкаванне лісця.

жылкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікай колькасцю жылак (у 1, 3 і 4 знач.).

жы́лкавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з жылкі (у 2 знач.). Лескі з кепскага воласу і баваўняныя шнуры ў залежнасці ад таўшчыні і трываласці лепш за ўсё аснашчаюць жылкавымі павадкамі сячэннем ад 0,25 да 0,15 міліметраў. Матрунёнак.

жы́лкі, ‑лак; адз. няма.

Сорт тытуню.

жы́лле, ‑я, н., зб.

Разм. Жылы (гл. жыла ў 1, 2 знач.). Крывёю паліліся не толькі шчокі, а і вушы, лысіна, шыя, на якой зараз жа павыпіналася жыллё. Ермаловіч.

жыллё, ‑я, н.

1. Населенае месца; месца, дзе жывуць людзі; паселішча. Азяблыя галубы ціснуліся да жылля, садзіліся на падаконнікі. Жычка. Жыллё чалавечае ён абміне Балотам, гушчарам як толькі мага. Зарыцкі.

2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто‑н. жыве. Другі пакой, больш прасторны, служыў.. [гаспадыні] жыллём. Ракітны. // Пра гняздо, нару, логава і пад. Адны з .. [дзятлаў] заняты звычайнай работай: шукаюць у кары на абед чарвякоў: другія — больш важнай: будуюць жыллё. Якімовіч.

жыллёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жылля, звязаны з яго выкарыстаннем. Жыллёвае пытанне. Жыллёвае будаўніцтва. Жыллёвыя ўмовы.

жылпло́шча, ‑ы, ж.

Плошча дома, кватэры і пад., прызначаная для жылля; жыллёвая плошча. // Памяшканне для жылля, кватэра. Дэмабілізаваўся [генерал-маёр] і хоча жыць у Мінску, але, каб прапісацца, трэба знайсці вольную жылплошчу. Карпаў.

жылфо́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Жыллёвы фонд.

жылы́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны для пражывання каго‑н., адведзены пад жыллё (у 2 знач.). Будаўніцтва жылых дамоў. □ — Жылы гарадок расце, маці, з кожным днём, — гаварыў цяпер Раман Дзянісавіч. Хадкевіч. // У якім жывуць людзі; населены. Кох з Вейсам кінуліся ў жылы будынак. Лынькоў.

2. Характэрны для жылля, уласцівы жыллю. Жылы выгляд.