Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дрэйф, ‑у, м.

1. Рух ільдоў, судна і пад. пад дзеяннем ветру або цячэння.

2. Адхіленне судна або самалёта ад узятага курсу пад дзеяннем чаго‑н.

•••

Легчы ў дрэйф гл. легчы.

[Ад. гал. drijven.]

дрэйфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

1. Рухацца пад дзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна і пад.).

2. Адхіляцца ад узятага курсу пад дзеяннем чаго‑н. (пра судна, самалёт).

3. Манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.

дрэ́йфавы, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае дрэйф. Дрэйфавае цячэнне.

дрэ́йфіць, ‑флю, ‑фіш, ‑фіць; заг. дрэйф; незак.

Разм. Адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца, губляцца. — Не дрэйф, Андрэй, заўтра ўладзімся лепей, — падбадзёрваў яго Сымон Тургай. Колас.

дрэ́ма, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.

дрэ́на, ‑ы, ж.

Падземны штучны вадасцёк, труба, латок для асушэння грунту.

[З англ. drain — высушваць, асушаць.]

дрэна́ж, ‑у, м.

1. Асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў або труб. Дрэнаж балота. // Сістэма асушальных каналаў або труб.

2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі. Дрэнаж раны.

3. Гумавая або шкляная трубка з бакавымі адтулінамі, якая ўводзіцца ў поласць цела або рану для вывядзення гною, вадкасці.

[Фр. drainage.]

дрэнажава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дрэнажаваць.

дрэнажава́цца, ‑жуецца; незак.

Зал. да дрэнажаваць.

дрэнажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дрэнаж (у 1 і 2 знач.).