Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзевя́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзевяць. Дзевяты нумар. Дзевяты клас. Дзевятага мая. / у знач. наз. дзевя́ты, ‑ага, м.; дзевя́тая, ‑ай, ж.; дзевя́тае, ‑ага, н. [Ліда] глянула на маленькі, як гузічак, ручны гадзіннік: стрэлка перабіралася на дзевятую. Кулакоўскі.

•••

Дзевяты вал гл. вал.

дзевя́цера, дзевяцяры́х, ліч. зб.

Дзевяць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Дзевяцера дзяцей. Дзевяцера сутак. Нас было дзевяцера.

дзевяці...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: а) які мае дзевяць адзінак таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: дзевяцігранны, дзевяціпольны, дзевяціразовы; б) які складаецца з дзевяці адзінак або мерай у дзевяць якіх‑н. адзінак, напрыклад: дзевяцібальны, дзевяціградусны, дзевяцімесячны.

дзевяцікла́снік, ‑а, м.

Вучань дзевятага класа.

дзевяцікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да дзевяцікласнік.

дзевяцікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Дзевяціразовы; павялічаны ў дзевяць разоў. У дзевяцікратным памеры.

дзевяціразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Прароблены дзевяць разоў; павялічаны ў дзевяць разоў. Дзевяціразовая паездка. У дзевяціразовым памеры.

дзевяцісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзевяцьсот. Дзевяцісоты нумар. Дзевяцісотыя гады (ад 900 да 999 года кожнага тысячагоддзя).

дзе́вяць, ‑і, ліч. кольк.

Лік і лічба 9. Дзевяць падзяліць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 9. Дзевяць рублёў. □ У той хаце жыве дзевяць родных братоў Ярмаліцкіх. Чорны.

дзевяцьсо́т, дзевяцісот, дзевяцістам, дзевяццюстамі, (аб) дзевяцістах, ліч. кольк.

Лік і лічба 900. Дзевяцьсот падзяліць на дзевяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 900. Дзевяцьсот рублёў. Дзевяцьсот кіламетраў.