Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дво́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дворніка (у 1 знач.), належыць яму. Дворніцкая лапата.

2. у знач. наз. дво́рніцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для дворніка (у 1 знач.).

дво́рнічыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Разм.

1. Жан. да дворнік (у 1 знач.).

2. Жонка дворніка.

дво́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дваровы (у 2 знач.). Бацька .. быў дворны пастух, і з малых гадоў Сцяпан быў у яго падпаскам. Чарнышэвіч.

дво́рня, ‑і, ж., зб.

У часы прыгону — прыслуга пры панскім двары, доме; дваровыя людзі. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты. Купала.

дво́рык, ‑а, м.

Памянш. да двор ​1 (у 1 знач.).