Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дву... і двух...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: а) які мае дзве адзінкі таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: двухбаковы, двукоссе; б) які складаецца з дзвюх адзінак або мерай у дзве якія‑н. адзінкі, напрыклад: двухактовы, двухгадзінны, двухлітровы.

двуду́шнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць двудушнага; няшчырасць, крывадушнасць. Выкрыць двудушнасць. Асудзіць двудушнасць.

двуду́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць двудушным; крывадушнічаць.

двуду́шны, ‑ая, ‑ае.

Няшчыры, крывадушны. Двудушны чалавек.

двуко́ссе, ‑я, н.

Знакі (« » або „ “) для выдзялення простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, якія ўжываюцца ў іранічным або ва ўмоўным сэнсе. Адкрыць двукоссе. Закрыць двукоссе. Узяць слова ў двукоссе.

двукро́п’е, ‑я, н.

Знак прыпынку ў выглядзе дзвюх кропак, размешчаных адна над другой (:). Паставіць двукроп’е.

двуру́шнік, ‑а, м.

Няшчыры чалавек, які знешне выражае адданасць каму‑н., а ўпотай дзейнічае супраць яго. Двурушнік, ён быў не тым, кім сябе выстаўляў. Грамовіч.

двуру́шніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да двурушніка, двурушніцтва, уласцівы ім. Двурушніцкі ўчынак. Двурушніцкая палітыка.

двуру́шніцтва, ‑а, н.

Паводзіны, дзейнасць двурушніка. Палітычнае двурушніцтва.

двуру́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Паводзіць сябе як двурушнік.