гняўко́, ‑а, м.
Разм. Пра гняўлівага чалавека. Пяты дзень выбірала Надзя бульбу. Усё спадзявалася ўбачыць Паўла. Гэтакі гняўко, больш месяца і вачэй не паказаў. Чарнышэвіч.
гняўлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць гняўлівага. Мужняя шчырая ласка папярэдзіла кабеціну гняўлівасць. Гартны.
гняўлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы, зласлівы. Як не іду есці — кажуць гняўлівая. З нар. // Тое, што і гнеўны. Ударыў у елку гняўлівы пярун. Купала. // перан. Які выражае гнеў. І глуха плошчы загулі Гняўлівай моваю плакатаў. Багун.