Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гліпт, ‑а, М ‑пце, м.

Каштоўны камень з мастацкім разным узорам.

гліптатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

1. Калекцыя гліптаў.

2. Музей скульптуры.

глі́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Майстэрства мастацкай разьбы на каштоўных камянях.

[Ад грэч. glyptike — выразны.]

гліса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец. Траекторыя, па якой зніжаецца авіяцыйны лятальны апарат пры пасадцы.

[Фр. gilssade — слізганне.]

гліса́нда, нескл., н.

Прыём ігры на музычным інструменце: хуткі прабег пальцам па клавішах або смычком ці пальцам па струнах.

[Іт. glissando — які слізгае.]

глі́сер, ‑а, м.

Быстраходнае пласкадоннае маторнае судна, якое пры вялікай скорасці слізгаціць па воднай паверхні і дае малую асадку.

[Ад фр. glisser — слізгацець.]

глісі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. глісіраваць.

глісі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Слізгацець па вадзе.

глі́снік, ‑у, м.

Расліна сямейства складанакветных, высушанае насенне якой скарыстоўваецца як глістагонны сродак; цытвора.

глі́сны, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы глістамі. Глісныя хваробы.