гле́дзячы,
Дзеепрысл. цяпер. ад глядзець.
•••
На ноч гледзячы — позна вечарам, напроці ночы (ісці, адпраўляцца).
Расці на лес гледзячы гл. расці.
гле́евы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўваходзіць у састаў глею. Глеевыя часцінкі.
2. Тое, што і глеісты (у 1 знач.). Глеевы бераг.
гле́істы, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе многа глею; пакрыты глеем. Глеістая глеба. Глеістае дно ракі. □ Над вадою ў глеістых вірах Праплываюць карпы люстраныя. Караткевіч.
2. Абл. Вязкі. Былі гразкія, глеістыя дарогі. Скрыган.
глей, ‑ю, м.
1. Адклады на дне вадаёмаў, у састаў якіх уваходзяць найдрабнейшыя часцінкі мінеральных і арганічных рэчываў; іл. Азёрныя глеі, запаўняючыя большым або меншым слоем дно азёрнай катлавіны, складаюцца з сумесі арганічных і мінеральных часцінак. Прырода Беларусі.
2. Слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый. Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарфянога балота і поля. Чорны.
гле́йкі, ‑ая, ‑ае.
Вязкі, ліпкі. Злосна хадзілі хлапечыя рыдлёўкі, .. уразаючыся ў пясок, глейкую гліну. Лынькоў.
гле́тчар, ‑а, м.
Тое, што і ляднік (у 1 знач.).
[Ням. Hletscher.]