Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біту́м,

гл. бітумы.

бітуміно́зны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае ў сабе бітумы. Бітумінозныя пароды. Бітумінозныя сланцы.

біту́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бітумаў, зроблены з бітумаў. Бітумныя матэрыялы. Бітумная масціка. Бітумныя пластыкі. Бітумныя лакі.

біту́мы, ‑аў; адз. бітум, ‑у, м.

Агульная назва цвёрдых, вадкіх і газападобных смалістых рэчываў ці прадуктаў іх перапрацоўкі.

[Ад лац. bitumen — горная смала.]

бі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад біць (у 1–3, 10 і 16 знач.).

2. у знач. прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап’ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі. Колас.

3. у знач. прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы. Карпюк.

4. у знач. прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі. Місько.

•••

Бітая гадзіна гл. гадзіна.

Бітая дарога гл. дарога.

Карта (стаўка) біта гл. карта.

Козыр біты гл. козыр.