бядня́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да бядняк.
бядо́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бойкі, смелы. [Гарлахвацкі:] Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва.
бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.
Разм.
1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію. Няхай.
2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу. Колас. І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова. Броўка.
3. зб. Бедната, бедныя людзі.
бядо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да бядоты; цяжкі, гаротны. Бядотнае становішча. □ Ідзе ён [Назым Хікмет] па сухменнай, бядотнай Анатоліі! Лойка.
бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.
Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.
бядро́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бядра. Бядровая косць.
бядры́нец, ‑жду, м.
Шматгадовая, радзей аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прамастойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.