Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэраклу́б, ‑а, м.

Грамадская арганізацыя, якая займаецца прапагандай ведаў па паветраплаванню пераважна сярод моладзі.

аэралагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аэралогіі. Аэралагічная станцыя.

•••

Аэралагічны змей гл. змей.

аэралі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Камень касмічнага паходжання; метэарыт.

[Ад грэч. aēr — паветра і lithos — камень.]

аэрало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае фізічныя, хімічныя і інш. ўласцівасці высокіх слаёў атмасферы.

[Ад грэч. aēr — паветра і logos — вучэнне.]

аэрамая́к, ‑а, м.

Наземнае святлосігнальнае прыстасаванне для ўказання лётчыку ноччу месцазнаходжання аэрадрома.

аэрамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух газаў.

аэранавігацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аэранавігацыі. Аэранавігацыйная карта.

аэранавіга́цыя, ‑і, ж.

Навука аб ваджэнні лятальных апаратаў па намечаным шляху, паветраная навігацыя.

аэрана́ўт, ‑а, М ‑наўце, м.

Паветраплавальнік.

[Ад грэч. aēr — паветра і nautes — мараплавец.]

аэрана́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Тэорыя і майстэрства паветраплавання.