Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пяцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы тэрмін.

2. Які мае пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы дуб.

3. Які мае адносіны да пяцісотгоддзя (у 2 знач.).

пяцісотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяцьсот гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося пяцьсот гадоў таму назад.

пяцісо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Дыстанцыя ў 500 м.

пяцісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пяцьсот. Пяцісоты кіламетр.

пяцісо́ценны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вартасцю ў пяцьсот рублёў.

2. Коштам у пяцьсот рублёў.

пяцісто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці стоп (пра вершаваны памер, радок). Пяцістопны ямб.

пяцісце́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі! Мележ. [Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі. М. Ткачоў.

пяцісце́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле. Караткевіч.

пяціто́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Аўтамашына грузападымальнасцю ў пяць тон. Федзя.. не спяшаецца, вядзе сваю пяцітонку крок у крок з камбайнам. Васілевіч.

пяціто́нны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае пяць тон; грузападымальнасцю ў пяць тон. Пяцітонны груз. □ Там на ГАЗ, на пяцітонны, На калгасную машыну З новым жытам і пшаніцай Ускладаюцца мяхі. Броўка.