пяціко́рпусны, ‑ая, ‑ае.
Які мае пяць лемяшоў (пра плуг). Пяцікорпусны плуг.
пяцікра́тны, ‑ая, ‑ае.
Павялічаны ў пяць разоў; пяціразовы. У пяцікратным памеры.
пяціку́пальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае пяць купалаў. Пяцікупальная царква.
пяціку́тнік, ‑а, м.
Разм. Тое, што і пяцівугольнік.
пяціку́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і пяцівугольны. Чырвонаармейскай зоркі не было, ад яе застаўся толькі зеленаваты след.. Калі [Майка] ўбачыла гэты пяцікутны след, усе яе страхі канчаткова рассеяліся. Лынькоў.
пяціліне́йны, ‑ая, ‑ае.
Дыяметрам у пяць ліній (пра шкло для газавай лямпы). Пяцілінейнае шкло. // Які мае шкло такога памеру (пра газавую лямпу). Пяцілінейная лямпа.
пяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пяць месяцаў. Пяцімесячнае падарожжа.
2. Узростам у пяць месяцаў. Пяцімесячнае дзіця.
пяціміну́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Сход, нарада, якая працягваецца кароткі час. Урачэбная пяцімінутка. □ На ранішняй пяцімінутцы, на якой прысутнічала шмат партызан, зачыталі загад камандавання атрада. Сіняўскі.
пяціміну́тны, ‑ая, ‑ае.
Які прадаўжаецца пяць мінут; вельмі кароткі. Пяцімінутны перапынак.
пяці́на, ‑ы, ж.
Гіст. Адзін з пяці адміністрацыйных раёнаў, на якія падзялялася Ноўгарадская зямля ў канцы 15 стагоддзя.