Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пяцігра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае пяццю гранямі.

пяцігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць граней. Пяцігранны абеліск.

пяцідзеся́тнік 1,

гл. пяцідзесятнікі.

пяцідзеся́тнік 2, ‑а, м.

Прагрэсіўны грамадскі дзеяч пяцідзесятых гадоў 19 ст. у Расіі.

пяцідзеся́тнікі, ‑аў; адз. пяцідзесятнік, ‑а, м.; пяцідзесятніца, ‑ы, ж.

Члены пратэстанцкай секты, якая прымыкае да секты баптыстаў.

пяцідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пяцьдзесят. Пяцідзесятыя гады. Пяцідзесятая паралель.

пяцідзесяці...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які мае пяцьдзесят адзінак таго, што названа ў другой частцы, напрыклад: пяцідзесяціклавішны; 2) які складаецца з пяцідзесяці адзінак або мерай у пяцьдзесят якіх‑н. адзінак, напрыклад: пяцідзесяцідзённы, пяцідзесяцікіламетровы, пяцідзесяцірублёвы.

пяцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяцьдзесят гадоў. Пяцідзесяцігадовы тэрмін.

2. Узростам у пяцьдзесят гадоў. Пяцідзесяцігадовы мужчына. Пяцідзесяцігадовы дуб.

3. Які мае адносіны да пяцідзесяцігоддзя (у 2 знач.).

пяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяцьдзесят гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося пяцьдзесят гадоў таму назад. Пяцідзесяцігоддзе БССР.

пяцідзесяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвая аблігацыя.

2. Коштам у пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвы пярсцёнак.

пяцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Прамежак часу ў пяць дзён. Была ахвота гаварыць і пра тое, колькі і чаго пасеялі.. [калгаснікі] за мінулую пяцідзёнку, і пра спаборніцтва брыгад на веснавой сяўбе, і пра ўсё тое, што робіцца ў калгасе цяпер. Савіцкі.