Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пяцібо́рства, ‑а, н.

Тое, што і пяцібор’е.

пяцівёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Геаграфічная карта з маштабам пяць вёрст у цалі.

пяцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой ўтвараюць пяць вуглоў.

пяцівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць вуглоў. Пяцівугольны пакой.

пяціву́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Чэрвепадобны паразіт, блізкі да членістаногіх, які паразітуе звычайна ва ўнутраных органах або насавой поласці жывёл.

пяцівярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Працягам у пяць вёрст. Пяцівярстовая адлегласць.

2. Маштабам пяць вёрст у цалі. Пяцівярстовая карта.

пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін. // Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.

2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця. Колас.

3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.

пяцігало́вы, ‑ая, ‑ае.

З пяццю галовамі (у 1 знач.). Пяцігаловы дракон.

пяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяць гадоў. Апошняе пяцігоддзе.

2. Гадавіна падзеі, якая адбылася пяць гадоў таму назад. Пяцігоддзе адкрыцця музея.

пяціго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тое, што і пяцігоддзе (у 1 знач.). — Дзве пяцігодкі прастаіць, — азваўся з печы Лапко, закладаючы цэглу. Колас.

2. Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі СССР. Гэта быў час, калі наша краіна набіралася індустрыяльнай сілы, выконваючы свае першыя пяцігодкі. Сабаленка.

3. Разм. Хто‑, што‑н. ва ўзросце пяці год. Яблыня-пяцігодка.