Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пчолаапыле́нне, ‑я, н.

Перанясенне пчоламі кветкавага пылку з пыльнікаў тычынак на рыльца песцікаў.

пчоласям’я́, і́; мн. пчаласе́м’і (з ліч. 2, 3, 4 пчоласям’і́), пчоласяме́й і пчаласе́м’яў; ж.

Пчаліная сям’я.

пшані́ца, ‑ы, ж.

Хлебны злак, зерне якога ідзе на выраб белай мукі і другіх прадуктаў. Яравая пшаніца. Азімая пшаніца. // Зерне гэтага злака. Мех пшаніцы. Змалоць пшаніцу.

•••

Спаць як пшаніцу прадаўшы гл. спаць.

пшані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пшаніцы. Пшанічная салома. □ Як туман,.. мігаюць [лясы] за аўсяным і пшанічным полем. Чорны. // Зроблены, прыгатаваны з зерня пшаніцы. Пшанічная мука. Пшанічны хлеб. □ Віншаваць са шчасцем пойдуць маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко.

пшані́чышча, ‑а, н.

Поле, з якога сабраны ўраджай пшаніцы або на якім папярэдняй культурай была пшаніца.

пшык, ‑у, м.

Разм. Нічога, пустата. Максіму адразу кінулася ў вочы, што ад рэвалюцыйнага запалу Бляхара, якім ён так любіў фарсіць дома, застаўся адзін пшык. Машара.

пыж, ‑а, м.

1. Шарсцяная, войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, якая зараджаецца з дула.

2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад снарада (кулі, шроту) і ўтрымлівае снарад у гільзе.

пы́жык, ‑а, м.

Паўночны алень ва ўзросце да двух месяцаў, а таксама футра гэтага аленя.

пы́жыкавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з футра пыжыка. Пыжыкавая шапка.

пы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Невыразна, неразборліва гаварыць. [Чарнавус:] Пыкаюць, мыкаюць, вочы ўбок адводзяць... Нічога не разбяру. Крапіва.