Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пчалаво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчалавода, пчалаводства.

пчалаво́дства, ‑а, н.

Тое, што і пчалярства.

пчалаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчалаводства, звязаны з ім. Пчалаводчы інвентар.

пчалае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая корміцца насякомымі, галоўным чынам пчоламі; асаед.

пчалі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пчалы. Пчаліны мёд. Пчаліны рой. Пчаліная калода. Пчаліны звон.

2. у знач. наз. пчалі́ныя, ‑ых. Група сямействаў джаланосных насякомых атрада перапончатакрылых, да якой адносяцца пчала, чмель і інш.

пчальні́к, ‑а, м.

Тое, што і пасека (у 3 знач.). Шэсць дарожак неўзабаве зліліся ў адну, і вяла яна да пчальніка, вуллі якога бялелі ўдалечыні пад густымі ліпамі. Хомчанка.

пчальніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчальніка. Пчальніковая гаспадарка.

пчаля́р, ‑а, м.

Той, хто займаецца пчалярствам.

пчаля́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчаляра, пчалярства. Пчалярскі інструмент. Пчалярская справа.

пчаля́рства, ‑а, н.

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі або промысел.