Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пааджына́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Закончыць жніво — пра ўсіх, многіх. Пааджыналіся калгасы.

пааджына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Аджаць ад краю чаго‑н. усё, многае. Пааджынаць жыты ад дарогі.

паадзнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адзначыць што‑н. у многіх месцах; адзначыць усіх, многіх. Паадзначаць патрэбныя месцы ў кнізе. Паадзначаць пункты на карце.

паадзна́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паадзначаць. Паадзначваць прысутных.

паадзыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адазваць усіх, многіх. Паадзываць дыпламатаў. Паадзываць таварышаў убок.

паадзява́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адзецца, убрацца — пра ўсіх, многіх. Паадзяваліся мужчыны на працу. Паадзяваліся дзяўчаты ва ўсё святочнае.

паадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго. Адзець, убраць усіх, многіх. Паадзяваць дзяцей.

2. што. Адзець, надзець на сябе адно за другім што‑н. або многа чаго‑н.

паадка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Адказаць на ўсё, многае. Паадказваць на ўсе пытанні.

паадкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адкалупіць што‑н. у многіх месцах; адкалупіць усё, многае. Паадкалупваць тынк.

паадкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і паадкалупваць.