Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяфі́зік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біяфізікі.

біяфі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Навука, якая вывучае фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў жывых арганізмах.

[Грэч. bíos — жыццё і фізіка.]

біяфізі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біяфізікі. Біяфізічная лабараторыя.

біяфі́льтр, ‑а, м.

Збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод.

біяхі́мік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біяхіміі.

біяхімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біяхіміі. Біяхімічныя даследаванні.

біяхі́мія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае хімічны састаў арганізмаў і ўласцівыя ім хімічныя працэсы.

[Ад грэч. bíos — жыццё і хімія.]

біяцэнало́гія, ‑і, ж.

Раздзел экалогіі, які вывучае раслінныя і жывёльныя групоўкі ў іх сукупнасці.

біяцэно́з, ‑у, м.

Прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць участак біясферы, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і маюць пэўныя адносіны паміж сабою і іншымі фактарамі асяроддзя.

[Ад грэч. bíos — жыццё і koinós — агульны.]

біяэнерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Біялагічная энергетыка (вывучае механізмы пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў).