прышрубо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прышрубавацца.
2. Зал. да прышрубоўваць.
прышрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышрубаваць.
прышч, ‑а, м.
Невялікі запалёны бугарок, гнайнічок на скуры. Тады з натоўпу выйшаў мардаты дзяцюк у кароткім шэрым пінжаку. На носе і падбародку — прышчы. Бажко.
прышчава́тасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць прышчаватага. Прышчаватасць скуры.
прышчава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Пакрыты прышчамі, з прышчамі. Прышчаваты твар. □ Да іх адвярнуўся злосны твар прышчаватага рэгістратара. Бядуля. З хаты выйшла прышчаватая дзяўчына — нейкая Нохімава, казалі, сваячка. Мележ.
прышчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., каго-што.
Заціснуць, зашчаміць паміж кім‑, чым‑н. Немачка здзіўлена прышчаміла зубамі румяную ніжнюю губку і змоўкла. Брыль. Зноў сунуў руку пад вечка, ды якраз у гэты момант жанчына села на кашолку і балюча прышчаміла Сцёпку руку. Хомчанка.
•••
Прышчаміць хвост каму — паставіць каго‑н. у цяжкае, безвыходнае становішча.
прышчамля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да прышчамляць.
прышчамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прышчаміць.