прыстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. прыстрыг, ‑ла; заг. прыстрыжы; зак., каго-што.
Трохі падстрыгчы. У знак свята дзед Саёнак надзеў сёння чорную, вышытую нейкімі бубачкамі кашулю і, відаць, толькі ўчора, а то і сёння раніцай, прыстрыг з бакоў сівую бараду. Брыль.
прыстрэ́л, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстрэльваць 2 — прыстраляць.
прыстрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прыстрэлкі. Праз колькі хвілін загучалі другія ўдары, быццам першы быў прыстрэлачны, а цяпер пачынаўся беглы агонь. Броўка.
прыстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыстрэліць.
прыстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Забіць або дабіць выстралам. Прыстрэліць ваўка. □ — [Ісці ў лес] не дапаможа... Там цябе могуць прыстрэліць... Палічаць за правакатара. Пестрак. Валодзя прыстрэліў бы .. [ласіху], каб не пакутавала, але ж малое збоку. Федасеенка.
прыстрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Пробная стрэльба для вызначэння адлегласці да цэлі і ўстанаўлення правільнага прыцэлу. Вядзе прыстрэлку рубяжоў Паблізу нас гармата. Калачынскі.
2. Выверка агнястрэльнай зброі, выпрабаванне яе стральбой.
прыстрэ́львацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да прыстрэльваць 1.
прыстрэ́львацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыстраляцца.
2. Зал. да прыстрэльваць 2.
прыстрэ́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстрэліць.
прыстрэ́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстраляць.
прысту́к, ‑у, м.
Лёгкі стук; прыстукванне. Вось тут і пачаліся праўдзівыя танцы — з прыстукамі і іншымі аздобамі. Бядуля.