гляк, ‑а, м.
Нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам. Хомка занёс бабам на жніво гляк сцюдзёна[й] вады. Гарэцкі.
гля́нец, ‑нцу, м.
1. Бляск начышчанай адпаліраванай або пакрытай лакам паверхні. [Аўтамабіль] быў чысценькі і аж зіхацеў на сонцы сваім лакавым глянцам. Якімовіч. // перан. Бляск вачэй, валасоў, скуры і інш. На рукі гэтай маладзіцы гляньце: яны і чорныя, яны аж з глянцам. Дубоўка.
2. перан. Беззаганны выгляд; знешняя культурнасць. Пан камендант цалкам разгубіўся, і ўвесь яго глянец знік, як з мокрай курыцы. Машара.
[Ням. Glanz.]
гля́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. глянь; зак.
Аднакр. да глядзець (у 1, 3 і 5 знач.).
•••
Глянуць свежым вокам — паглядзець што‑н. іншаму чалавеку.
глянцава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для глянцавання. Глянцавальная машына.
глянцава́нне, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. глянцаваць.
глянцава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад глянцаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты глянцам. Глянцаваныя боты.
глянцава́цца, ‑цуецца; незак.
1. Паддавацца глянцаванню. Шкуры добра глянцуюцца.
2. Зал. да глянцаваць.
глянцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.
Наводзіць глянец, пакрываць глянцам. Глянцаваць паперу. Глянцаваць боты.
глянцаві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць глянцавітага. Глянцавітасць паперы.
глянцаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і глянцавы (у 1 знач.); бліскучы. Глянцавітае зялёнае лісце.