прынцыпо́васць, ‑і, ж.
Паслядоўнае правядзенне і прытрымліванне пэўных прынцыпаў. Любіў .. [Доўнар] Пазняка за сціпласць, за выразную строгую прынцыповасць, за шчырую патрэбу служыць партыі, за бездакорнасць у рабоце. Дуброўскі.
прынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з прынцыпамі, заснаваны на прынцыпах. Прынцыповая розніца. Прынцыповае пытанне. Прынцыповае рашэнне. Прынцыповая спрэчка.
2. Які строга прытрымліваецца прынцыпаў, кіруецца імі ў сваіх паводзінах. Прынцыповая палітыка. Прынцыповы чалавек.
прынцэ́са, ‑ы, ж.
Тытул жонкі або дачкі прынца.
прыню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прывыкнуць да якога‑н. паху. Ад смуроду нельга было прадыхнуць, нягледзячы на сцюдзёную пару. Гэта варылі касцяную муку.. А людзі ўжо прынюхаліся, пахла ім талеркаю смачнага супу. Гарэцкі.
2. Старанна, уважліва панюхаць, імкнучыся распазнаць які‑н. пах. Пахла смажанай цыбуляй, гарачым салам і, калі добра прынюхацца, нават і рыбай. Брыль. — Прынюхайся. Ты нічога не чуеш? — запытаўся ў Васіля, які вадзіў коней. Даніленка.
прыню́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прынюхацца (у 2 знач.).
прыняво́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыняволіць.
прыняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Прымусіць зрабіць што‑н. супраць волі, жадання.
прыняво́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прынявольваць.
прыняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыняволіць.
прынясе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прыносіць — прынесці (у 3, 5 знач.).