эклі́метр, ‑а, м.
Геадэзічны інструмент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці.
[Ад грэч. ellkínō — адхіляю і metreō — вымяраю.]
эклі́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
У астраноміі — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца.
[Ад грэч. ékleipsis — зацьменне.]
экліпты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экліптыкі. Экліптычная плоскасць.
экло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.
Верш аб жыцці пастухоў, падобны на ідылію.
[Лац. ecloga ад грэч. eklogē — выбар.]
экра́н, ‑а, м.
1. Перасоўны шчыт для аховы ад гарачыні ці святла. Паставіць экран ля каліна.
2. Спец. Прыстасаванне з паверхняй, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання. Экран плаціны. Экран паравога катла. □ Упершыню экраны ў дамбах зроблены з торфу і пяску. Галавач. // Паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў, сігналаў і пад. Экран радара. □ Павел зірнуў на экран тэлевізара, які паказваў падземную залу ракетадрома, дзе сабраліся ўсе, хто праводзіў іх, хацеў знайсці Валю ў натоўпе, ды не паспеў. Шыцік.
3. Нацягнутая на раму белая тканіна для дэманстрацыя фільмаў, дыяпазітываў і пад. На сцэне — столік, пакрыты чырвоным, крэслы і нават трыбуна. Там вісела ўжо не раз палотнішча экрана. Брыль. У класе ўжо вісіць экран, некалькі хлапчукоў дапамагаюць кінамеханіку перамотваць стужкі. Жычка.
4. перан. Кінамастацтва. Дык дзякуй за тое, мой дружа, Што ты вось ад гэтых бяроз Любоў нашу, вернасць і мужнасць — Усё да экрана данёс. Прыходзька.
•••
Шырокі экран — кінаэкран з павялічаным полем агляду, які набліжае ўспрыйманне фільма да ўмоў рэальнага бачання.
[Фр. écran.]
экранава́нне, ‑я, н.
Спец. Тое, што і экраніраванне. Экранаванне прыбора.
экранава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад экранаваць.
2. у знач. прым. Тое, што і экраніраваны (у 2 знач.). Экранаваная электронная лямпа.
экранава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да экранаваць.
экранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Тое, што і экраніраваць. Экранаваць сейсмограф.
экранізава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. экранізаваць.