падбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падбудаваць.
падбухто́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падбухторыць.
падбухто́рванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбухторваць — падбухторыць.
падбухто́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падбухторваць.
падбухто́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падбухторыць.
падбухто́ршчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто падбухторвае. Выкрыць падбухторшчыкаў.
падбухто́ршчыца, ‑ы, ж.
Разм. Жан. да падбухторшчык.
падбухто́ршчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да падбухторшчыка, падбухторвання. Падбухторшчыцкія дзеянні.
падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ... Васілевіч. [Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць? Хадкевіч. // Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю? Губарэвіч.
падбяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падбегчы.