Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыблука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і прыблукаць. Ляснік Міця, які прыблукаўся .. [на поле] са сваёй заўсёднай стрэльбай, засмяяўся. Мележ.

прыблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Блукаючы, апынуцца дзе‑н. Лукаш Леўчанка.. прыблукаў сюды з Украіны і асталяваўся ў Верхані ў якасці грамадскага пастуха. Колас. Па.. [сушы] і прыблукаў да дубоў дзік, па ёй, наеўшыся жалудоў, ён пасунуўся і назад у мох. Сачанка.

прыблы́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыблытаць.

прыблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прыблудзіцца, прыблукаць куды‑н. Дзяўчына, відаць, трымала дзверы на засаўцы, баялася, каб не прыблытаўся салдат які ці афіцэр п’яны. Лобан.

2. Прыстаць да каго‑, чаго‑н.; прыняць удзел у чым‑н. [Наўмыснік:] — Цяпер і рад, што сюды прыблытаўся: тут жа такая работа вялікая пачынаецца. Чорны.

прыблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Прывязаць абы-як, заблытваючы. Прыблытаць каня.

2. перан. Расказваючы, дадаць, упамянуць што‑н. недарэчы. // Умяшаць каго‑н. у якую‑н. справу.

прыблы́твацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыблытацца.

2. Зал. да прыблытваць.

прыблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыблытаць.

прыблю́зніцца, ‑ніцца; зак.

Разм. Здацца, паказацца; уявіцца.

прыбо́й, ‑ю, м.

1. Хвалі, якія б’юць у бераг. Шумеў марскі прыбой, уздымаліся, гойдаліся цяжкія хвалі. Лынькоў. Праз момант маці пачула, як зашуршэлі пад яго нагамі дробныя, яшчэ не намочаныя прыбоем каменьчыкі. Кулакоўскі. // Шум, які ўтвараюць гэтыя хвалі. Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях, Гляджу у даль і слухаю прыбой... Гурло.

2. Месца каля берага, куды б’е хваля. Зона прыбою. Паласа прыбою.

3. Спец. Павелічэнне ў аб’ёме (кучы камення), якое атрымліваецца пасля драбнення буйнага каменю на шчэбень.

прыбо́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыбою (у 1 знач.). Прыбойны шум.