Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбрукоўваць — падбрукаваць.

падбруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падбрукоўваць.

падбруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбрукаваць.

падбру́шнік, ‑а, м.

Частка вупражы — рэмень, які працягваецца пад брухам каня ад адной аглоблі да другой. Завязаць падбрушнік.

падбру́шны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца пад брухам.

падбру́шына, ‑ы, ж.

Спец. Ніжняя частка бруха.

падбрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбрываць — падбрыць.

падбрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падбрыцца.

2. Зал. да падбрываць.

падбрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбрыць.

падбры́кваць, ‑ае.

Незак. да падбрыкнуць.