Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

проціва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

1. Спец. Груз, які прымяняецца для ўраўнаважвання сілы цяжару, інерцыі.

2. перан. Пра тое, што ўраўнаважвае што‑н. або процідзейнічае чаму‑н. Стварыць процівагу. □ Талстой быў своеасаблівай процівагай уплыву Дастаеўскага і для Федзіна, і для Ляонава, і для Чорнага. Адамовіч.

•••

У процівагу каму-чаму — у адрозненне ад каго, чаго‑н.

процівага́з, ‑а, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для аховы органаў дыхання, твару і вачэй ад атрутных газаў, дыму і пад.

процівага́завы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы ад уздзеяння атрутных газаў. Процівагазавая маска.

процівенеры́чны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з венерычнымі захворваннямі; супрацьвенерычны. Процівенерычныя сродкі.

проціві́русны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з вірусамі; супрацьвірусны. Процівірусная сываратка.

проціглі́ставы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з глістамі. Процігліставыя сродкі.

процігні́ласны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для барацьбы з гніласнымі бактэрыямі і захоўвае ад гніення. Процігніласнае лячэнне. Процігніласныя сродкі.

проціграма́дскі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць грамадства, грамадскіх парадкаў. Проціграмадскі ўчынак. Проціграмадскае цячэнне.

процігрыбко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для лячэння грыбковых захворванняў; супрацьгрыбковы. Процігрыбковыя сродкі.

процігрыпо́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння грыпу. Процігрыпозная сываратка.