Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

про́філь, ‑ю, м.

1. Абрыс, від збоку (твару, прадмета). [Кузьма] убачыў Верын профіль, кароткі нос з роўнай пераносіцай, востры падбародак, акруглы лоб. Дуброўскі. З худым аскетычным тварам, глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі .. [Гукан] нагадваў у профіль ястраба. Шамякін.

2. Спец. Вертыкальнае (папярочнае або падоўжнае) сячэнне якога‑н. ўчастка, паверхні, прадмета; від, форма чаго‑н. у разрэзе. Профіль канала. Профіль дарогі. Профіль участка зямной паверхні. // Форма папярочнага сячэння пракатнага вырабу; выраб такой формы. Усю змену, пад наглядам Івана, [Змітрок] замацоўваў дэталі, рабіў больш складаныя профілі, чым дагэтуль. Ваданосаў.

3. Сукупнасць асноўных тыповых рыс, якія характарызуюць гаспадарку, прафесію, спецыяльнасць. Профіль прадпрыемства. Профіль інстытута. Спецыяльнасць шырокага профілю.

[Ад іт. profilo — абрыс.]

про́фільны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да профілю (у 1, 2 знач.). Профільны контур. Профільнае сячэнне.

про́халадзь, ‑і, ж.

Абл. Адносны, умераны холад; халадок. Ад балота патыхала прохаладдзю і сырасцю. Колас.

про́ці, прыназ.

Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Купала. І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў. Крапіва.

проці...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: 1) прызначаны для барацьбы з чым‑н., напрыклад: процімалярыйны, процітанкавы; 2) варожы каму‑, чаму‑н., напрыклад: процінародны, проціўрадавы; 3) які не адпавядае, супярэчыць чаму‑н., напрыклад: процізаконны; 4) які перашкаджае, процістаіць чаму‑н., напрыклад: проціціск.

проціалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з алкагалізмам. Проціалкагольныя сродкі.

проціа́тамны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абароны супраць дзеяння атамнай зброі. Проціатамная абарона.

процібо́левы, ‑ая, ‑ае.

Які аслабляе або здымае боль, адчуванне болю. Проціболевае лякарства.

процібо́рства, ‑а, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. проціборстваваць; супраціўленне.

процібо́рстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак., каму-чаму.

Кніжн. Змагацца супраць каго‑, чаго‑н., процідзейнічаць каму‑н. Проціборстваваць сіле. Проціборстваваць злу.