прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.
2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.
прашнуро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прашнуроўваць.
прашнуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прашнураваць (у 1 знач.).
прашпаклёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прашпаклёўваць.
прашпаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прашпакляваць (у 1 знач.).
прашпаклява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прашпакляваць.
прашпаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. Прамазаць шпаклёўкай. Прашпакляваць падлогу.
2. і без дап. Шпакляваць некаторы час.
прашпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Прайсці павольнай хадою; прагуляцца. Алесь прыязджаў з жонкаю ды з дз[е]цьмі, дык яму, Яўсею, кожны раз у свята ці надвячоркам, калі на вуліцы поўна людзей, хацелася прашпацыраваць з сынам і нявесткаю, каб усе ў сяле паглядзелі на яго ўдачу. Сабаленка.
прашпігава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прашпігаваць.
прашпігава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Начыніць што‑н. салам, часнаком, моркваю і пад., запіхваючы кавалачкі іх у надрэзы. Прашпігаваць свініну моркваю.