Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадвіса́ць, ‑ае; зак.

Разм. Адвіснуць — пра ўсё, многае. Кішэні паадвісалі. Скура паадвісала.

паадво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паадводзіць дзяцей у школу. Паадводзіць кандыдатуры. □ Некалькі.. крыг сабралася ля самага насыпу шляху. Яўхім.. пабег туды, паадпіхваў, паадводзіў іх шастом на больш ходкую плынь і вярнуўся на месца. Ракітны.

паадво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Адвезці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паадвозіць людзей на станцыю. Паадвозіць рэчы.

паадву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Адвучыцца ад чаго‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. Разм. Закончыць навучанне, перастаць вучыцца — пра ўсіх, многіх. Паадвучваліся дзеці ў школе.

паадву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго ад чаго‑н. і з інф.

1. Адвучыць ад чаго‑н. усіх, многіх. Паадвучваць дзяцей ад дрэнных прывычак.

2. Разм. Закончыць навучанне ўсіх, многіх.

паадвыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адвыкнуць ад каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паадвыкалі ягняты ад матак. □ Мінуў час, і мы паадвыкалі ад дамоўкі, не вельмі нудзіліся па ёй. Сачанка.

паадвя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адвязацца, развязацца ў адным або некалькіх месцах — пра ўсё, многае. Вяроўкі паадвязваліся.

2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх. Коні паадвязваліся.

паадвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адвязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадвязваць чамаданы з багажнікаў. □ Хлопцы паадвязвалі кароў, і тыя.. памчаліся да аборы. Грахоўскі.

паадгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адгадаваць усё, многае. Паадгадоўваць косы.

паадганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадганяць сабак. Паадганяць лодкі. □ Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая і ля вачэй яшчэ больш як калі раіліся мухі. А ён нават не сцепаў ужо галавою, каб паадганяць іх. Чорны.