Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двухсэ́нсавасць, ‑і, ж.

Уласцівасць двухсэнсавага. Двухсэнсавасць паводзін. Двухсэнсавасць пазіцыі.

двухсэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.

З дваякім сэнсам; які можна дваяка разумець. Двухсэнсавы адказ. Двухсэнсавае становішча. Двухсэнсавы жарт.

двухсэнсо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і двухсэнсавы.

двухта́ктавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца два такты. Двухтактавая паўза.

2. Такі, у якім рабочы працэс ажыццяўляецца за два хады поршня, за два такты (пра рухавік унутранага згарання). Двухтактавы рухавік.

двухтаўро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае папярочнае сячэнне ў выглядзе дзвюх паралельных палос, злучаных пасярэдзіне перамычкай. Двухтаўровая рэйка.

двухто́мнік, ‑а, м.

Твор або збор твораў у двух тамах. Двухтомнік М. Багдановіча.

двухто́мны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з двух тамоў. Двухтомны збор твораў.

двухто́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Аўтамашына грузападымальнасцю ў дзве тоны.

двухтыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў два тыдні; разлічаны на два тыдні. Двухтыднёвая камандзіроўка. Двухтыднёвы адпачынак. Двухтыднёвы завод гадзінніка. // Які выходзіць раз у два тыдні (пра перыядычныя выданні).

2. Узростам у два тыдні. Двухтыднёвае дзіця.

двухты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да дзве тысячы. Двухтысячны нумар.

2. Які складаецца з дзвюх тысяч якіх‑н. адзінак. Двухтысячны атрад.