прату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Прайсці тупаючы. У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны панто[ф]лі. Галавач. // Прайсці. Па насыпу блізка пратупаў абходчык, потым вярнуўся. Мележ. Я салдат Айчыны. Сотні вёрст пратупаў пехатой. Прыходзька.
2. Тупаючы, прахадзіць некаторы час. [Кравец] абуў на ногі лямцавыя туфлі, .. пратупаў па пакоі аж да самага вечара. Чорны.
прату́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пратурыць.
пратуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.
Разм. Выгнаць адкуль‑н. Дрэнна вучыцца Хомка. Даўно адабраў бы ў яго кніжку і пратурыў бы яго вон са школы настаўнік, каб не дзіўная натура ў Хомчынага бацькі. Гарэцкі. // Прымусіць пайсці, паехаць куды‑н. з якой‑н. мэтай. — Не думаў ехаць, — гаварыў .. [дзед], разгладжваючы бараду, — але ж жанкі пратурылі. З’ездзі і з’ездзі, праведай, як там нашы... Дудо.
прату́хнуць, ‑не; пр. пратух, ‑ла; зак.
Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах). Рыба пратухла.
пратыка́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пратыкаць.
пратыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праткнуць.
пратынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.
Тынкаваць некаторы час. Пратынкаваць да вечара.
пратырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Тырчаць некаторы час.