Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прасячы́ся і прасе́кчыся, ‑сячэцца; ‑сякуцца; пр. прасекся, ‑секлася; заг. прасячыся; зак.

Пракласці сабе дарогу, секучы што‑н. ці секучыся з кім‑н. Прасячыся праз гушчар лесу.

прата..., (гл. прота...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «прота...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: пратапоп.

пратава́ць, ‑ае.

Незак. да пратаць.

пратагані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Акцёр у старажытнагрэчаскім тэатры, які выконваў галоўныя ролі ў трагедыі ці камедыі.

2. Галоўная дзеючая асоба ў мастацкім творы, пераважна ў драме.

[Грэч. protagonistes ад protos — першы і agonizomai — спаборнічаю.]

пратазо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Нябеснае цела, з якога ўтвараецца зорка.

пратакалі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Сухі, пратакольны стыль пераказу, перадачы чаго‑н.

пратакалі́раванне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратакаліраваць.

пратакалі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратакаліраваць.

пратакалі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да пратакаліраваць.

пратакалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кніжн.

1. Весці пратакол. Пратакаліраваць прафсаюзны сход.

2. Апісваць дакладна і суха, як у пратаколе.