прапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; зак.
Патраціць усё на п’янства. [Бацька:] — Сапраўдны паляўнічы не прап’ецца, у карты не прагуляецца — яму гэта непатрэбна. Караткевіч.
прапіццё, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. прапіваць — прапіць (у 1 знач.).
прапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. прапіў, ‑піла, ‑піло; заг. прапі; зак.
1. каго-што. Патраціць на выпіўку. Прапіць грошы. □ [Пятрусь:] — Не! Як я пакажуся людзям у вочы? Прапіць каня і самому цягаць драбіны? Колас.
2. што. Пашкодзіць чаму‑н., страціць што‑н. (здольнасць, талент) у выніку п’янства. Прапіць голас. Прапіць талент.
3. і без дап. Піць некаторы час. Прапіць увесь дзень.
прапішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што і без дап.
1. Абазвацца піскам. // Сказаць тонкім, пісклявым голасам. Банадзюк тонкім галаском прапішчаў у трубку, сказаўшы, што зараз будзе ўсё зроблена. Пестрак.
2. Пішчаць некаторы час.
прапла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Плаваць некаторы час. Праплаваць гадзіну ў рэчцы.
прапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.
1. Падвергнуць плаўцы, пераплавіць. Праплавіць сто тон руды.
2. Плавіць некаторы час.
прапла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.
Разм. Скончыць плакаць, выплакацца, паплакаўшы многа; наплакацца. Пэўна, старая праплакалася, занудзела, зняверылася... Гартны.
прапла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.
Плакаць некаторы час.
•••
Праплакаць вочы — вельмі многа, доўга плакаць.
прапластава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапластаваць.
прапластава́цца, ‑туецца; зак.
Размясціцца пластамі; перапластавацца.