Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пра́паршчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прапаршчыка, належыць яму. Прапаршчыцкія паганы.

прапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Паддацца дзеянню пары, кіпеню і пад. для ачышчэння, размякчэння і пад. // Паддацца дзеянню пары ў лазні (пра чалавека).

2. Парыцца некаторы час (гл. парыцца ў 1–4 знач.).

прапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Падвергнуць дзеянню пары, кіпеню і пад.; апрацаваць парай. Прапарыць дзежку.

2. і без дап. Парыць некаторы час (гл. парыць у 1, 2, 4–8 знач.).

прапа́свіцца, ‑пасецца; зак.

Пасвіцца некаторы час.

прапа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце; пр. прапасвіў, ‑пасвіла; заг. прапасі; зак., каго-што і без дап.

Пасвіць некаторы час. Прапасвіць кароў да вечара.

прапа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; пр. прапаў, ‑пала; заг. прападзі; зак.

1. Згубіцца, знікнуць невядома куды (з прычыны крадзяжу, нядбайнасці і пад.). Сума грошай, што прапалі з банка, была вялікая. Чорны. [Хведар:] — У маёнтку, дзе стаіць усё начальства, паперы нейкія прапалі... Чарот.

2. Перастаць з’яўляцца дзе‑н.; знікнуць. Праз які тыдзень Косцік зноў прыйшоў на тое месца. Але грыбоў не было. Кінуўся ён туды-сюды, — прапалі баравікі! С. Александровіч. [Дзед:] — Гэй, Ляксей! Дзе ты прапаў? Пайшлі... Шуцько. // Адправіцца, пайсці куды‑н., не вярнуцца, знікнуць, не даўшы пра сябе знаць. Перад самым вяселлем, адцураўшыся бацькоў, маладая збегла з дому і прапала немаведама дзе. Скрыган. Сам Андрэй вярнуўся з перавязанай шыяй, а Васіль зусім прапаў. Пальчэўскі. // Знікнуць з поля зроку; перастаць быць бачным ці чутным. Пятро ўбачыў стагі. Ён глядзеў на іх, пакуль яны не прапалі з вачэй, — за маркотна-мройным даляглядам. М. Стральцоў. У канцы сяла гукі гармоніка перамяшаліся з сабачым брэхам і прапалі. Лобан.

3. Знікнуць, страціцца. Адразу прапаў, развеяўся спакой, і душа напоўнілася трывогай. Шчарбатаў. Кірэй адчуў яшчэ, як прапаў боль у падбародку і як яго цела лягло на нешта мяккае, мяккае, як пух. Дамашэвіч.

4. Загінуць; памерці. — Пазбавішся кавалка хлеба, прападзеш нізавошта. Шынклер. Так і прапалі абодва браты праз зайздрасць чалавечую. Скрыган. // Загінуць, здохнуць (пра скаціну). [Даміра:] — За два месяцы на калгасных фермах ніводнае парася не прапала. Асіпенка. // Спыніць рост, завянуць, засохнуць (пра расліны). — Ну, пра гэта можна пасля пагаварыць, — заўважыла Маша. — А вось скажыце, Лаўрэн Карпавіч, чаму ў калгасе «Сейбіт» лён прапаў? Гроднеў.

5. Трапіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча. — Прапаў!.. — ледзь чутна толькі прамовіў Сяргей і змоўк, апусціўшы нізка галаву... Нікановіч.

6. Прайсці без карысці. Тры з паловай гады падпольнай працы, працы ў самых складаных і цяжкіх умовах, не прапалі дарэмна. Гурскі.

•••

Без вестак прапасці — бясследна знікнуць (пра чалавека).

Пішы прапала гл. пісаць.

Прападзі ты пропадам! — выказванне моцнага раздражнення, злосці з прычыны чаго‑н.

(І) след прапаў гл. след.

прапасці́цца, ‑пашчуся, ‑посцішся, ‑посціцца; зак.

Разм. Доўга посцячы, прагаладацца.

прапасці́ць, ‑пашчу, ‑посціш, ‑посціць; зак.

Разм. Пасціць некаторы час.

прапаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапаўзці.

прапаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. прапоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; заг. пранаўзі; зак.

Перамясціцца, прасунуцца паўзком. Праз поле адкрытае, цераз дарогу Разведчыкам трэба прайсці, прапаўзці. Зарыцкі. [Пякарская:] Там, на граніцы, не то, што не пройдзеш, але на жываце не прапаўзеш. Гурскі. // што. Паўзком пераадолець якую‑н. адлегласць. Прапаўзці пяць метраў. □ З паўкіламетра трэба было прапаўзці па голых каменнях. Маўр. // Павольна прасунуцца, перамясціцца (пра сродкі перамяшчэння).