прапа́жа, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прападаць (у 1 знач.).
2. Тое, што прапала. У кожнай хаце гаварылі пра Апанасаву прапажу. Скрыпка. — Ну вось і знайшлася твая прапажа! А ты ўсё бедавала ды плакала. Пальчэўскі.
прапазі́цыя, ‑і, ж.
Уст. Прапанова. Зеленюкову прапазіцыю ўхвалілі .., і на сходзе запанаваў спакойны дзелавы настрой. Зарэцкі. Паслухаўшы ўсю такую размову, я падаў прапазіцыю: свае рэчы перакладваю на другі воз, а .. [мужчыны] няхай тут застаюцца. Дубоўка.
[Лац. propositio.]
прапаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.
Паіць некаторы час. Прапаіць цяля паўгода малаком.
прапако́сціць, ‑кошчу, ‑косціш, ‑косціць; зак., што.
Прамазаць пакостам. Прапакосціць дошкі.
прапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. Прапакутаваць месяц ад хваробы.
прапаласка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапаласкаць.
прапаласка́цца, ‑лашчуся, ‑лошчашся, ‑лошчацца; зак.
Паласкацца некаторы час. Прапаласкацца ўвесь дзень у вадзе.
прапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.
1. Памыць, палошчучы ў вадзе; выпаласкаць. Прапаласкаць бялізну.
2. Прамыць, прадэзінфіцыраваць паласканнем (рот, горла). Віцьку далі прапаласкаць рот нейкай вадой. Паўлаў.
3. і без дап. Паласкаць некаторы час.
прапаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Злёгку абмыць; спаласнунь. Прапаласнуць бялізну.
прапа́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапаліць.