Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уро́чышча, ‑а, н.

Любая частка мясцовасці, якая адрозніваецца чым‑н. ад навакольных тэрыторый і звычайна мае сваю назву. Урочышча ляжала паміж лесу і імшарын, убаку ад дарогі, а да самай бліжэйшай вёскі было кіламетраў шэсць. Ракітны. Увесь Маргоўскі лес падзяляўся на ўрочышчы, якія мелі свае назвы. Чарнышэвіч. Да ўрочышча Затонь было недалёка, і Парфенчык убачыў дым, які ўздымаўся над лесам. Шчарбатаў.

уру́б, ‑а, м.

Спец. Шчыліна, прабітая ў горнай пародзе, каб лягчэй было адколваць яе глыбамі.

уру́бавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць, прызначаны для ўтварэння ўрубаў. Урубавая машына.

уру́бак, ‑бка, м.

Разм. Кавалак дрэва ці металу, які ўкладваецца ў высечаную адтуліну.

уру́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.

Разм. Урубавая машына.

урубі́цца, урублюся, урубішся, урубіцца; зак.

Спец. Зрабіць, уруб.

урубі́ць, урублю, урубіш, урубіць; зак., што.

Уставіць у высечаную адтуліну. Урубіць перагародку ў сцяну.

уру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Спец. Тое, што і уруб.

уру́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад урубіць.

уру́бліванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. урублівацца — урубіцца.