Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Сонечны, светлы. Праменны ранак па-над Бугам Асыпаў срэбрам паплавы. Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы. Арочка. На вершалінах блізкіх і далёкіх гор ніклі праменныя фарбы захаду. Самуйлёнак. // перан. Поўны ўнутранага ззяння, радасці, запалу. Цяпер на Дзяміда Сыча пазіралі ясныя і праменныя вочы дарослага чалавека. Паслядовіч. Гэта нашы аркестры зазыўна гучаць, гэта нашых рабочых праменная радасць. Хведаровіч.

2. Спец. Які ўзнік у выніку выпраменьвання. Праменная энергія.

праме́нь, ‑я; мн. прамені, ‑яў і прамяні, ‑ёў; м.

1. Вузкая паласа святла, якая ідзе ад якой‑н. крыніцы святла або прадмета, які свеціцца. Тонкаю ніткаю прашыўся з неба прамень сонца. Арабей. У левай руцэ Фёдар Цімафеевіч трымаў ліхтар, які кідаў уперад нядоўгі, але шырокі прамень святла. Васілёнак. // перан.; чаго. Хуткае, нечаканае праяўленне чаго‑н., пробліск. [Лютынскі:] Ніводзін прамень славы іх [бальшавікоў] не ўпадзе на тваю галаву. Крапіва.

2. звычайна мн. (прамяні́, ‑ёў). Спец. Лініі распаўсюджання энергіі хваль (электрамагнітных, светлавых і пад.). Рэнтгенаўскія прамяні. Прамяні радыя.

•••

Інфрачырвоныя прамяні — нябачныя прамяні, якія складаюць частку спектра, што працягваецца далей бачнай часткі ад чырвонага яго канца.

Касмічныя прамяні — асобыя прамяні, якія пранікаюць у атмасферу з космасу і нясуць у сабе вялікую энергію.

Катодныя прамяні — паток электронаў, які наглядаецца пры электрычным разрадзе ў трубцы з разрэджаным газам.

праме́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да праменьваць.

праме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамяняць.

праменява́нне, ‑я, н.

Спец. Выпраменьванне целам электрамагнітнай энергіі ў акаляючую прастору.

праме́р, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прамерваць — прамераць.

праме́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прамераць.

праме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Вымераць што‑н. Перад пачаткам лоўлі юнаму рыбалову карысна будзе прамераць глыбіню тоні, каб мець хаця агульнае ўяўленне аб рэльефе дна. Матрунёнак.

2. і без дап. Мераць некаторы час.

праме́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прамерваць.

праме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамераць (у 1 знач.).