Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пралета́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пралетарыя, пралетарыяў. Пралетарская рэвалюцыя. Пралетарская партыя. Пралетарская ўлада. □ Справа адбываецца так, што грамадзянская вайна пачалася як спроба сутычкі з імперыялізмам, якая даказала, што імперыялізм згніў абсалютна і што ўзнімаюцца пралетарскія элементы ўнутры кожнай арміі. Ленін. // Уласцівы пралетарыю, пралетарыяту. Пралетарская культура. □ Уласны домік, гарод, садок, дзеці адарвалі яе ад рабочай сям’і. Але ж павінен быў застацца ў жанчыны рабочы, пралетарскі гонар. Асіпенка.

пралетарызава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пралетарызаваць і пралетарызавацца.

пралетарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пралетарызаваць.

пралетарызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) пралетарыем.

2. толькі незак. Зал. да пралетарызаваць.

пралетарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго.

Ператварыць (ператвараць) у пралетарыяў.

пралетарыза́цыя, ‑і, ж.

Непазбежнае ва ўмовах капіталізму разарэнне і збядненне дробных таваравытворцаў (сялян, саматужнікаў і інш.) і ператварэнне іх у пралетарыяў.

пралета́рый, ‑я, м.

1. Наёмны рабочы ў капіталістычным грамадстве, пазбаўлены сродкаў вытворчасці. Герой Купалы — беззямельны селянін, батрак, вясковы пралетарый — не мае сваёй уласнасці. Івашын.

2. Гіст. У Старажытным Рыме — грамадзянін, які належаў да саслоўя незаможных.

[Лац. proletarius.]

пралетарыя́т, ‑у, М ‑рыяце, м.

У капіталістычным грамадстве — клас наёмных рабочых, які эксплуатуецца капіталістамі і пазбаўлены сродкаў вытворчасці. [Сцёпка:] — Я цяпер ведаю ролю пралетарыяту ў рэвалюцыі і яе ролю ў тым, каб завесці новыя парадкі і новае жыццё. Колас.

•••

Дыктатура пралетарыяту гл. дыктатура.

пралетку́льт, ‑а, М ‑кульце, м.

Літаратурна-мастацкая і культурна-асветная арганізацыя 1917–1932 гг., якая праводзіла заганныя ідэі ўтварэння пралетарскай культуры «лабараторным» шляхам.

пралетку́льтавец, ‑таўца, м.

Член пралеткульта, прыхільнік пралеткульта.