прако́с, ‑а, м.
1. Пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы, адзін захват касілкі. Мажны і высокі, як дуб, сівы, як выбелены лён,.. [дзед Ахрэм] лёгка махаў касой, пракладаў у высокай траве роўную, гладкую сцяжынку — пракос. Асіпенка. Цімох памянташыў касу і заняў новы пракос. Капыловіч.
2. Доўгая града скошанай травы. Трава лёгка паддавалася і пакорна лажылася ў роўныя пракосы. Колас. [Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, — што цяпер рабіць? Козел.
прако́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. пракоўваць — пракаваць (у 1 знач.).
прако́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пракоўваць.
прако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракаваць (у 1 знач.).
прако́ўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Коўзацца некаторы час. Пракоўзацца на каньках цэлы дзень.
прако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пракаціцца.
2. Зал. да пракочваць.
прако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракаціць.
прако́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пракасіць.
прако́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пракошваць.
прако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракасіць (у 1 знач.).