падагульня́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падагульняць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняючае паўтарэнне вучэбнага матэрыялу.
3. Дзеепрысл. незак. ад падагульняць.
пада́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пада́ць.
пададзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пададзець.
2. у знач. прым. Разм. Які надзеў што‑н. лепшае, добрае. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.
пададзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.
Разм. Адзецца лепш, чым звычайна. Дзяўчына пададзелася. □ Рыгор пададзеўся, абмыў твар і папрасіў гаспадыню даць гарбату. Гартны.
пададзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., што.
Разм. Надзець што‑н. дадаткова пад верхняе адзенне. Пададзець пад пінжак світэр. □ [Маці:] — Не прастудзіся, настаўляй каўнер, пададзень яшчэ што цёплае... Дамашэвіч.
пададзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.
Падзьмуць знізу.
пададзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Незак. да пададзецца.
2. Зал. да пададзяваць.
пададзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пададзець.
падажыва́ць, ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Разм. Дажыць да нейкага ўзросту або тэрміну — пра многіх.