прадрака́нне, ‑я, н.
Уст.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадракаць — прадрачы.
2. Прадказанне, прароцтва; тое, што прадракаюць. То той, го сёй успамінаў першыя дні вайны, успамінаў прадраканні яе зыходу. Васілевіч.
прадрака́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прадракаць.
прадрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадрачы.
прадрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.
Драмаць некаторы час. Каб нікога не будзіць, .. [Міхал] лёг у адрынцы, прадрамаў на канюшыне да ранку. Чорны.
прадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадраць.
2. у знач. прым. З дзіркай, дзіркамі. [Антось] убачыць прадраную блузку і скрыва пазіраць будзе на яе [Яніну], і твар яго лісіны будзе такі дапытлівы і такі агідны. Мурашка.
прадра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Драпаючы, прадзерці.
2. Зрабіць неглыбокія драпіны на чым‑н.
3. і без дап. Драпаць некаторы час.
прадра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадрапаць (у 1, 2 знач.).
прадра́цца, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; зак.
1. Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак. Шкарпэткі, звязаныя бабай з воўны, за зіму прадраліся, і голымі пальцамі ног .. адчуваюцца цвікі. Паўлаў.
2. Прайсці, прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што‑н. Хутчэй бы дабегчы да ракі, прадрацца скрозь лазняк. Жычка.
прадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. прадраў, ‑драла; заг. прадзяры; зак., што.
1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак.
2. Прарваць чым‑н. вострым. Тады.. [Зайкоўскі] прадраў страху і праз дзірку шуснуў на зямлю, а там яго толькі і бачылі. Колас.
•••
Вочы прадраць — прачнуцца.
прадрачы́, ‑раку, ‑рачэш, ‑рачэ; ‑рачом, ‑рачаце, ‑ракуць; зак., што.
Уст. Наперад прадказаць тое, што будзе.