Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прадпрыма́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прадпрымальнага.

прадпрыма́льнік, ‑а, м.

Тое, што і прадпрыемец.

прадпрыма́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прадпрыемніцкі.

прадпрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Энергічны, ініцыятыўны.

прадражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.

Дражніцца некаторы час.

прадражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго.

1. Даць мянушку.

2. Дражніць некаторы час.

прадра́іць, ‑драю, ‑драіш, ‑драіць; зак., што.

Драячы, вычысціць, вымыць вельмі чыста. Прадраіць палубу.

прадра́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадраіць.

прадрака́льнік, ‑а, м.

Уст. Той, хто прадракае, прадказвае будучае.

прадрака́льніца, ‑ы, ж.

Уст. Жан. да прадракальнік.